Спадчына: Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Беларускае Геаграфічнае таварыства»
Пятніца, 14 Снежань 2018 09:39
2018 г. — 50 гадоў з часу стварэння Брэсцкага аддзялення ГА «Беларускае Геаграфічнае таварыства» (1968)
Грамадска-навуковая арганізацыя «Геаграфічнае таварыства Беларускай ССР» была створана ў 1954 г. пры АН БССР. Дзейнічала ў адпаведнасці са статутам Геаграфічнага таварыства СССР, садзейнічала развіццю геаграфічнай навукі і прапагандзе геаграфічных ведаў. З 1960 г. выдаваліся зборнікі «Вопросы географии Белоруссии», этнаграфічныя зборнікі. Базай таварыства з’яўляўся геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1962–1974 гг. арганізацыю ўзначальваў прафесар Васілій Аляксеевіч Дзяменцьеў.